Мікола Гусоўскі

 

Паляванне на зубра

Гістарычна-экалагічны экскурс паводле паэмы Міколы Гусоўскага
«Carmen de statura feritate ac venatione bisontis», 1522 г.

Інсцэнізацыя і пастаноўка – Алег Жугжда
Лялькі і сцэнаграфія
– Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Музыка
– Віталій Лявонаў

У спектаклі “Паляванне на зубра” раскрываюцца падзеі, якія адбываліся на беларусскіх землях у эпоху Адраджэння. Высвечваюцца такія знакавыя гістарычныя постаці, як Вялікі Князь Літоўскі Вітаўт, каралева Польшчы Бона Сфорца, а таксама асоба самаго аўтара Міколы з Гусава і яго глыбокі і горкі роздум аб вайне і міры, жыцці і смерці, пакаранні і міласці, аб трагічным лёсе беларускай зямлі і яе народа. 


Пад вонкавай абалонкай рэтраспектывы хаваюцца назіранні аўтараў спектакля над сучаснай рэчаіснасцю і асэнсаванне прароцкай сілы паэтычнага слова.
    
    Прэм’ера спектакля – 7 чэрвеня 2012 года
    Працягласць спектакля – 1 гадзіна

 

      

Вернуться к списку