Марта Гуснёўска

Вялікі змей

Жартоўная казка-вар’етэ пра тое, што ўсе мы непаўторныя і унікальныя
Рэжысёр – А.Жугжда
Мастак – Л.Мікіна-Прабадзяк
Музыка – Віталь Лявонаў
Харэаграфія
– Яўгенія Рамановіч
Відэа-анімація
– Данііл Жугжда
Пераклад з польскай мовы – Сяргей КавалёЎ

Працягласць – 1 гадзіна (без антракту)
Прэм'ера – 2 жнівеня 2015

Цяжка, калі ты не такі, як усе.

Вось і галоўны герой гэтай казкі – удаў – вельмі незадаволены тым, што ў яго няма ані рук, ані ног. І як успрымаць такія фразы, як “Трымай сабе ў руках”, як рэагіраваць на падарункі ў выглядзе рукавіц ды шкарпэтак?

Разам са сваімі новымі сябрамі Хамяком і Геконам наш Удаў адпраўляецца ў падарожжа, каб знайсці сабе канечнасці. Але ўсё не так проста, і можа, для сапраўднага шчасця нам зусім не трэба рабіць з сябе кагосці іншага і сароміцца сваёй унікальнасці?..

У спектаклі ўдзельнічаюць:
Удаў, Хамяк, Гекон, Кролік, Драпежны Птах,
Павук, Апавядальніца, Варажбітка, Фокусніца,
А таксама – БОГ : )
Акторы:
Галіна Закрэўская, Вольга Авасількі, Наталля Будрык, Аляксандра Літвінёнак, Наталля Дацэнка, Яўгенія Рамановіч
Вернуться к списку