Па матывах К.Чукоўскага
Дарослае падарожжа ў дзяцінства
Спектакль расказвае пра прыгоды маленечкага ліліпута Бібігона, які жыве на лецішчы з пісьменнікам і яго трыма ўнучкамі. Бібігон ваюе з непрыяцелямі, адпраўляецца ў небяспечныя прыгоды, весяліцца з сябрамі… і часам трошкі прыбірае. Але яму ўсё даруюць, т.я. нягледзячы ні на што ён добры, вясёлы і спагадлівы сябар…
Прэм’ера – 31 мая 2014 года
Працягласць – 50 хвілін (без антракту)
Гісторыю перанёс на сцэну і ўсімі камандаваў: Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ
Лялек і дэкарацыі прыдумала: Ларыска Анатольеўна Мікіна-Прабадзяк
Песні пра Бібігона і яго прыгоды напісаў: Віця Антонавіч Шалкевіч
..а музыку тых гадоў нагадаў: Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ