Па матывах румынскай казкі
Музычная казка пра двух Сняговічкаў, якія адправіліся на пошукі сонца, каб папрасіць яго не прыспешваць прыход вясны.Яны адпраўляюцца ў шлях, каб адшукаць яго і папрасіць не спяшацца. Па дарозе ім сустракаюцца вавёрачка, медзведзяня і зайка, якія баяцца холаду. Снежныя чалавечкі просяць варону перадаць Сонейку, хутчэй падняцца на неба і сагрэць усіх звяркоў.
Прэм’ера – 31 студзеня 2010 года
Працягласць – 50 хвілін (без антракту)
Рэжысёр – Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ
Аўтар – Аляксандр Веселов
Сцэнаграфія – Ларыса Мікіна-Прабадзяк