Нарадзіўся 19 ліпеня ў Салігорску Мінскай вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр тэатра лялек» (2009), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысёр тэатра лялек» (2017). У Гродзенскім абласным тэатры лялек з 2009 года.
Рэжысёр такіх спектакляў, як:
- «Мядовая казка» – І.Цюхцяева, Л.Цюхцяеў;
- «Незямныя прыгоды» – Д.Жугжда;
- «Аліса ў краіне цудаў» па матывах Л.Кэрала;
- «Прыгоды ў віртуальным каралеўстве» паводле Э.Фарджон;
- «Бука – шкодны заяц» – М.Супонін;
- «ЧАС POST» – В.Карышаў;
- «Вясёлая ферма» – А.Літвінёнак, Т.Яўтух;
- «Русалачка» па матывах Г.Х. Андэрсана.
Ролі:
- «Магічнае люстра пана Твардоўскага» С.Кавалёў – Суддзя;
- «Камедыя Юдзіфі» па матывах «Кнігі Юдзіфі» у перакладзе Ф.Скарыны – Гарпій;
- «Сонейка і снежныя чалавечкі» – А.Вясёлаў 1-ы Снегавік, Хлопец;
- «Маленькі Мук» Е.Плютава (па матывах В.Гаўфа) – Анімацыя;
- «Вій. Страшная помста» А.Жугжда – Тыберый Гарабец, Спірыд;
- «Царэўна-жаба» Н.Гернет – Сцяпан-царэвіч, Іван-царэвіч;
- «Дагары нагамі» В.Корнеў, І.Казакоў – Музыкант, Міліцыянер і інш.