Коткін дом (3+)

Галоўная / Коткін дом (3+)
Коткін дом (3+)
Коткін дом (3+)
Коткін дом (3+)
Коткін дом (3+)

Коткін дом (3+)

Мюзікл з пажарам і будаўніцтвам для ўсёй сям’і

Спектакль – удзельнік XI Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «Разанскі агледзіны» г. Разань, IX тэлевізійна-тэатральнага фестывалю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «Ажыўшая казка» г. Масква (Ларыса Мікіна-Прабадзяк узнагароджана дыпломам «Лепшы мастак тэатра лялек»).

Знаёмы з дзяцінства верш С.Маршака на сцэне нашага тэатра ператвараецца ў мюзікл пра жыццё і норавы катэджнага пасёлка, дзе ўсе насельнікі «белыя і пухнатыя». Але, як вядома з першакрыніцы, пасля багемнага вечара пры свечках «…пагарэў у кошкі хата»…

Гераіня (Цётка Котка), толькі апынуўшыся ў бядзе, зразумела, як была жорсткая да бедных кацянят, якія шукалі калісьці ў яе прытулак.

Прэм’ера – 28 кастрычніка 2006 года
Працягласць – 1 гадзіна (з антрактам)

Рэжысёр – Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ
Мастак – Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Кампазітар – Анатоль Кандыба