Па старой ліцвінскай легенде, існуюць у гэтым месцы мядзведзі-пярэваратні. Чалавек, які ператвараецца ў мядзвездя, не ведае пра свае здольнасці і не памятае, што здарылася з ім ноччу.
Прафесар Вітэнбах прыяжджае ў Літву, каб сабраць ліцвінскія і жамойцкія паданні, і натыкаецца на легенду пра пярэваратняў. Гісторыя сям’і графа Шэмета таксама поўніцца дзіўнымі легендамі. Ці існуе пярэварацень – «Локіс» насамрэч?
П’еса Сяргея Кавалёва вас здзівіць, нават калі Вы чыталі паданне «Локіс» Праспэра Мэрымэ. Сюжэт, напісаны ім, ператвараецца ў неадназначны дэтэктыў. Якое тлумачэнне выбярэце Вы? І якая з гэтых версій страшней: містычная ці рацыянальная?
*спектакль-лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2021
Прэм’ера – 31 сакавіка 2021
Працягласць – 1 час (без антракту)
Аўтар – Сяргей Кавалёў
Пастаноўка і музычнае афармленне – Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжісер тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтв РБ
Сцэнаграфія і лялькі – Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Харэаграфія – Дар’я Іванова