Локіс (16+)

Галоўная / Локіс (16+)
Локіс (16+)
Локіс (16+)
Локіс (16+)
Локіс (16+)
Локіс (16+)

Локіс (16+)

Па старой ліцвінскай легенде, існуюць у гэтым месцы мядзведзі-пярэваратні. Чалавек, які ператвараецца ў мядзвездя, не ведае пра свае здольнасці і не памятае, што здарылася з ім ноччу.  

Прафесар Вітэнбах прыяжджае ў Літву, каб сабраць ліцвінскія і жамойцкія паданні, і натыкаецца на легенду пра пярэваратняў. Гісторыя сям’і графа Шэмета таксама поўніцца дзіўнымі легендамі. Ці існуе пярэварацень «Локіс» насамрэч?

П’еса Сяргея Кавалёва вас здзівіць, нават калі Вы чыталі паданне «Локіс» Праспэра Мэрымэ. Сюжэт, напісаны ім, ператвараецца ў неадназначны дэтэктыў. Якое тлумачэнне выбярэце Вы? І якая з гэтых версій страшней: містычная ці рацыянальная?

*спектакль-лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2021

Прэм’ера – 31 сакавіка 2021
Працягласць – 1 час (без антракту)

Аўтар – Сяргей Кавалёў
Пастаноўка і музычнае афармленне – Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжісер тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтв РБ
Сцэнаграфія і лялькі – Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Харэаграфія – Дар’я Іванова