Малютка Дзед Мароз (0+)

Галоўная / Малютка Дзед Мароз (0+)
Малютка Дзед Мароз (0+)
Малютка Дзед Мароз (0+)
Малютка Дзед Мароз (0+)
Малютка Дзед Мароз (0+)

Малютка Дзед Мароз (0+)

бэбі-тэатр

Малютка Дзед Мароз пакуль займаецца маленькімі дзедамарозымі справамі, я.к. ягоныя старэйшыя калегі яшчэ не пускаюць яго на навагоднюю ёлку.
Але ж яму таксама хочацца вялікага свята!

Наш Малютка запрашае гасцей на сваю ўласную навагоднюю ёлку! Дапаможаш яму зладзіць свята для лясных звяроў і прыбраць лясную прыгажуню? Тады чакаем цябе ў тэатры.

Што такое «бэбі-тэатр»?
Класічны дзіцячы спектакль часам цяжка ўспрымаць маленькаму чалавечку, які ўпершыню апынуўся ў вялікай цёмнай зале з наказам «сядзець ціха і добра сябе паводзіць». «Бэбі-тэатр» – гэта масток паміж малым і новым для яго светам тэатра лялек. Тут, у спакойнай атмасферы камернай залы, побач з бацькамі, дзіця зможа паблізу паглядзець на лялек, памацаць іх, і прыняць непасрэдны ўдзел у спектаклі. Так, гуляючы, ён даведаецца, што такое тэатр лялек і складзе аб ім сваё меркаванне.

Прэм’ера – 23 снежня 2018 год

Пастаноўка – Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ
Сцэнаграфія і лялькі – Ларыса Мікіна-Прабадзяк