Марозка (3+)

Галоўная / Марозка (3+)
Марозка (3+)
Марозка (3+)
Марозка (3+)
Марозка (3+)

Марозка (3+)

Спектакль – удзельнік Міжнародных фестываляў у Рэспубліцы Польшчы, Германіі

Усім вядомая руская народная казка належыць да катэгорыі «бадзяжных сюжэтаў», якія сустракаюцца ў фальклоры многіх еўрапейскіх народаў. Аповесць пра злую мачыху, яе лянівую дачку і бедную сіротку, якую апякуюць сілы прыроды. Ідэя аб узнагародзе «па заслугах» блізкая і зразумелая ўсім.

Дэкарацыі ў стылі беларускай «выцінанкі» (узораў, выразаных з паперы), яркія лялькі, тонкая іронія акцёраў прымушаюць старую класічную п’есу гучаць свежа і цікава, ператвараючы яе ў маляўнічае навагодняе прадстаўленне.

Прэм’ера – 19 снежня 2002 года
Працягласць – 50 хвілін (без антракту)

Пастаноўка – Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ
Лялькі і сцэнаграфія – Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Кампазітар – Анатоль Кандыба