Спектакль аб сяброўстве і ўзаемадапамозе. Гісторыя Качаня Ціма, якому са сваімі вернымі сябрамі не страшныя ні Кот Сняжок, ні Ліса. Толькі вельмі моцнае сяброўства і ўвага блізкіх можа выратаваць ад гора і бяды.
Прэм’ера – 31 ліпеня 2005 года
Працягласць – 45 хвілін (без антракту)
Інсцэніроўка – Алена Плютава
Рэжысёр – Алена Плютава
Мастак – Людміла Дрозд
Кампазітар – Цімур Каліноўскі