Па матывах Х.Лофтынга
Добры Доктар як ніхто разумее звяроў і заўсёды прыйдзе ім на дапамогу. Нават калі для гэтага трэба дабрацца да далёкай Афрыкі!
У доктара Д.Д. ёсць свая клініка, у якой нікому ніколі не адмовяць у дапамозе. Тут абавязкова дапамогуць і матылю з абгарэлым крылцам, і кракадзілу з хворымі зубкамі… Праўда, сястра Сара, якая дапамагае доктару, вечна скардзіцца на тое, што жывёлы пакідаюць бруд і не плацяць грошай. Але шкодны характар Сары – нішто ў параўнанні з жудасным дрэсіроўшчыкам, які хоча адабраць у доктара звяроў і замучыць! Але доктар Д.Д. не толькі не дасць сваіх сяброў у крыўду, але і адправіцца ў Афрыку, каб дапамагчы хворым малпачкам! І нават злы дрэсіроўшчык яго не спыніць, бо доктар Д.Д. і яго сябры разам могуць зладзіцца з любымі перашкодамі.
Прэм’ера – 29 ліпеня 2018 года
Працягласць – 1 гадзіна (з антрактам)
Пастаноўка – Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ
Сцэнаграфія і лялькі – Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Музыка – Віталь Лявонаў