Рамантычная казка аб каханні і цудоўным ператварэнні
Традыцыйны шырмавы спектакль з неверагодна выразнымі лялькамі ажывіць класічную казку! Прынц задумаў жаніцца на сапраўднай прынцэсе і адправіў ёй цудоўныя падарункі – пявучую птушачку, ружу і сваё каханне … Але капрызная прынцэса не ацаніла такіх дароў. Ці змогуць галоўныя героі зразумець адзін аднаго.
Прэм’ера – 1988 год
Працягласць – 45 хвілін (з антрактам)
Рэжысёр – М.Андрэеў
Мастак – Л.Быкаў
Кампазітар – А.Вайнштэйн