Спектакль – удзельнік ІІ Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «Чаванне ў Мыцішчах» (Расійская Федэрацыя)
Казка пра асла, Віфлеемскую зорку і шмат іншага…
Наш спектакль – гэта казка пра маленькага Осліка, які ідзе ў Віфлеем, каб убачыць немаўля Езуса. Па дарозе ён сустракае Свінню, Льва, Крата, Малпу і даведаецца, што ў кожнага з іх свой Бог, але для сябе вырашае, што «Бог– гэта той, хто нас любіць, і той, каго ўсе могуць любіць».
Ідзе на беларускай мове
Прэм’ера – 10 красавіка 2005
Працягласць – 50 хвілін (без антракту)
Сцэнічная рэдакцыя і пастаноўка – Алег Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ
Сцэнаграфія і лялькі – Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Музыка – Павел Кандрусевіч