Шлях да Батлеема (5+)

Главная / Шлях да Батлеема (5+)
Шлях да Батлеема (5+)
Шлях да Батлеема (5+)
Шлях да Батлеема (5+)
Шлях да Батлеема (5+)

Шлях да Батлеема (5+)

Наш спектакль – гэта казка пра маленькага Осліка, які ідзе ў Віфлеем, каб убачыць немаўля Езуса. Па дарозе ён сустракае Свінню, Льва, Крата, Малпу і даведаецца, што ў кожнага з іх свой Бог, але для сябе вырашае, што «Бог– гэта той, хто нас любіць, і той, каго ўсе могуць любіць».

Прэм’ера – 10 красавіка 2005
Працягласць – 45 хвілін (без антракту)

Сцэнічная рэдакцыя і пастаноўка – Алег Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ
Сцэнаграфія і лялькі – Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Музыка – Павел Кандрусевіч

Спектакль – удзельнік ІІ Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «Чаванне ў Мыцішчах»
(Расійская Федэрацыя)