Хто сказаў «МЯЎ?»(0+)

Галоўная / Хто сказаў «МЯЎ?»(0+)
Хто сказаў «МЯЎ?»(0+)
Хто сказаў «МЯЎ?»(0+)
Хто сказаў «МЯЎ?»(0+)
Хто сказаў «МЯЎ?»(0+)

Хто сказаў «МЯЎ?»(0+)

Бэбі-тэатр

Спектакль «Хто сказаў «Мяу»? » – ценявы, гэта значыць замест лялек –рознакаляровае святло і цені. Шчанюк (яго імя трэба прыдумаць разам) мірна спаў на дыванку і бачыў сны, як раптам пачуў нечае «Мяу!». Хто б гэта мог быць? Разам са шчанюком мы пазнаёмімся з рознымі жывёламі, даведаемся, што яны гавораць, і дапаможам шчанюку адшукаць таго, хто сказаў «Мяу»!

Што такое «бэбі-тэатр»?
Класічны дзіцячы спектакль часам цяжка ўспрымаць маленькаму чалавечку, які ўпершыню апынуўся ў вялікай цёмнай зале з наказам «сядзець ціха і добра сябе паводзіць».
«Бэбі-тэатр» – гэта масток паміж маленькім і тэатрам лялек. Тут, у спакойнай атмасферы камернай залы, побач з бацькамі, дзіця зможа паблізу паглядзець на лялек, памацаць іх, і прыняць непасрэдны ўдзел у спектаклі.  

Прэм’ера – 14 чэрвеня 2020 
Працягласць – 30 хвілін (без антракту)

Рэжысёр – Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ
Мастак – Ларыса Мікіна-Прабадзяк