ЧАС POST (16+)

Галоўная / ЧАС POST (16+)
ЧАС POST (16+)
ЧАС POST (16+)
ЧАС POST (16+)
ЧАС POST (16+)
ЧАС POST (16+)

ЧАС POST (16+)

Забудзьцеся пра сэнс.

Назва спектакля: ЧАС POST

Мэта: Атрымаць задавальненне за 1 гадзіну 15 хвілін.

Задачы:
1. Не шукаць сэнс.
2. Выканаць практыкаванні на ўяўленне.
3. Пагрузіцца ў атмасферу Postмадэрнізму.

Інструкцыя да прагляду:
– Прыйсці ў тэатр у добрым настроі.
– Здаць верхнюю вопратку ў гардэроб і выключыць мабільны тэлефон.
– Быць гатовым да ўспрымання ўсяго прапанаванага.
– Спачатку спектакля – пачаць глядзець. У канцы спектакля – скончыць глядзець.
– Для выказвання падзякі акцёрам паапладзіраваць.
– Пры апублікаванні свайго меркавання аб спектаклі быць гатовым да таго, што яно можа не супасці з меркаваннем іншага чалавека.
– Пры неабходнасці паўтарыць прагляд – паўтарыць прагляд!

Прэм’ера – 9 сакавіка 2021 года

Рэжысёр – Валерый Карышаў
Мастак – Данііл Жугжда
Харэографы – Дар’я Іванова, Лізавета Хардзікава
Педагог па вакале – Ірына Грахоўская