Спектакль аб вернасці, каханні, зачараваным замку і чароўнай ружы пастаўлены па матывах аднайменнай казкі Жанны Мары Лепрэнс дэ Бамон,
у рускім варыянце больш вядомай як «Пунсовая кветачка».
Спектакль – удзельнік V Міжнароднага тэлевізійнага тэатральнага фестывалю «Ажыўшая казка» (г. Масква, Расійская Федэрацыя).
Прэм’ера – 26 лістапада 2003 года
Працягласць – 50 хвілін (без антракту)
Рэжысёр – Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ
Мастак – Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Музычнае афармленне – Алег Жугжда