Сцэнічная фантазія на гогалеўскія тэмы
Спектакль па матывах міргарадскай аповесці «Вій» і апавядання «Страшная помста» з «Вечараў на хутары каля Дзіканькі» узнаўляе свет звычайнай рэчаіснасці і свет нежыці, мерцвякоў, страшыдлаў гогалеўскай прозы. Абодва гэтыя свету збліжаюцца, і гісторыя Хомы Брута становіцца прытчай аб пераадоленні страхаў, якія існуюць у кожнага чалавека і, часам, аказваюцца мацнейшымі за яго.
Прэм’ера – 7 снежня 2011 года
Працягласць – 1 гадзіна 10 хвілін (з антрактам)
Рэжысёр – Алег Алегавіч Жугжда – галоўны рэжысёр тэатра, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ
Мастак – Валерый Рачкоўскі
Кампазітар – Віталь Лявонаў
Харэограф – Ларыса Дуброўская